Новости проекта
С праздником вас, с 1 сентября!
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by

"Песня роднай зямлі"

Дата: 6 мая 2022 в 23:13
171 просмотр

Навучэнцы IX класа нашай школы разам са сваім класным кіраўніком Кабанавай С.В. наведалі Літаратурна-пластычны спектакль "Песня роднай Зямлі" маладзёжнага патрыятычнага праекта. У яго аснове — паэмы “Медуніца” і “Марыйка”, іх аўтар — Алесь Казека, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Дарэчы, гэты спектакль на працягу Года гістарычнай памяці пакажуць ва ўсіх раёнах вобласці. Ажыццявіцца такой задуме дапамаглі Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Беларускі фонд міру. Свет трымаецца на гармоніі і духоўнасці, на любові людзей да сваёй зямлі, да родных, лічыць Алесь Казека. “Менавіта любоў робіць чалавека Чалавекам: любоў да жыцця, да Радзімы, да Бога”, — упэўнены паэт. Спектакль “Песня роднай зямлі” пабудаваны на кантрасце паміж гармоніяй Сусвету і жудасцю вайны, і менавіта гэты кантраст выклікае ў гледача моцнае эмацыянальнае напружанне, застаўляе задумацца пра сапраўдныя каштоўнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.