Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 161 человек

Календарь знаменательных и памятных дат

Дата: 24 декабря 2018 в 11:51, Обновлено 22 октября 2020 в 10:39
Автор: Дещеня С. А.

КАЛЕНДАРЬ ЗНАМЕНАТЕЛЬНЫХ И ПАМЯТНЫХ ДАТ НА 2020 ГОД (2-е полугодие)

    Юбілейныя даты 2020 года (персаналіі, аб’екты, падзеі): Агінскі канал, Дняпроўска-Нёманскі канал, Вялікі Пінскі канал, Порт Агінскага (255 гадоў з пачатку будаўнiцтва, пачатак сплаву абвешчаны ў 1775 г.). Андрэй Блажко (Пухавіцкі р-н), арганiзатар i кiраўнiк дукорскiх партызан (удзельнiкаў барацьбы супраць польскiх акупантаў на тэрыторыi Iгуменскага i Мiнскага паветаў у 1919–1920 гг.) (125 гадоў з дня нараджэння). Андрэй Бялынiцкi-Бiруля , беларускі метэаролаг, краязнавец (195 гадоў з дня нараджэння). Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры (45 гадоў з часу заснавання). Беларускi тэхналагiчны ўнiверсiтэт (90 гадоў з часу заснавання). Беларуская акадэмiя мастацтваў (75 гадоў з часу заснавання). Бярэзiнскi бiясферны запаведнiк (95 гадоў з часу заснавання). Вадасховішча «Крынiца» (40 гадоў з часу стварэння). Гедзімін, Гедымін, вялікі князь літоўскі (745 гадоў з дня нараджэння). Горад Тураў, 1040 год з часу першага ўпамiнання ў «Аповесцi мiнулых гадоў». Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава (65 гадоў з часу адкрыцця). «Евангелле Напрастольнае» – помнік старажытнабеларускага кнігадрукавання. Выдадзена П. Мсціслаўцам у Вільні на царкоўнаславянскай мове (445 гадоў з часу выдання). Жодзiнскi дом-музей А. Ф. Купрыянавай (40 гадоў з часу адкрыцця). Жыгiмонт Кейстутавiч, вялікі князь літоўскі (655 гадоў з дня нараджэння). Ігнат Манькоўскі, публiцыст, асветнiк, магчымы аўтар паэмы «Энеiда навыварат» (255 гадоў з дня нараджэння). 9 Каспар Бароўскі, жывапiсец, педагог (235 гадоў з дня нараджэння). «Лiст да Абуховiча», помнiк беларускай лiтаратуры (365 гадоў з часу напісання). Марцін Кухта, друкар, выдавец кніг на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах, заснавальнiк Вiленскай друкарнi (145 гадоў з дня нараджэння). Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» (25 гадоў з часу заснавання). «Нёман», лiтаратурна-мастацкi i грамадска-палiтычны часопiс (75 гадоў з пачатку выдання). Пётр Сяўрук, беларускі паэт (115 гадоў з дня нараджэння). Рыгор Беленькi, удзельнiк рэвалюцыйнага руху, арганiзатар i прапагандыст Мiнскай групы РСДРП (135 гадоў з дня нараджэння). «Слова аб палку Iгаравым» («Слова пра паход Iгаравы»), помнiк лiтаратуры Кiеўскай Русi XII ст. (835 гадоў з часу стварэння). Сымон Будны, дзеяч беларускай культуры, гуманіст, філосаф, асветнік, гісторык Вялікага Княства Літоўскага. Актыўны ўдзельнік рэфармацыйнага руху, адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі (490 гадоў з дня нараджэння). Фiлон Кмiта-Чарнабыльскi, ваенны i палiтычны дзеяч ВКЛ, аўтар эпiсталярных твораў, якiя з’яўляюцца помнiкам старажытна-беларускай лiтаратуры (490 гадоў з дня нараджэння). Хведар Чарнышэвіч (Капыль), беларускі паэт, перакладчык (140 гадоў з дня нараджэння). Часопісы серыі «У дапамогу педагогу» выдавецтва «Адукацыя і выхавванне» (25 гадоў з пачатку выдання). Цiмкавiцкае вадасховiшча (Капыльскі р-н) (45 гадоў з часу стварэння). «Энеіда навыварат» – парадыйна-сатырычная паэма, адзiн з першых буйных твораў беларускай лiтаратуры новага часу (175 гадоў з часу першай публікацыі). Беларускія кнігі-юбіляры 2020 года: «Апостал» («Книга деания и послания апостольская, зовемая Апостал»), апошняе вядомае друкаванае выданне Францыска Скарыны (495 гадоў з часу выдання). «Песні жальбы», першы зборнік вершаў Якуба Коласа (110 гадоў з часу выхаду зборніка). «Гусляр», другі зборнік Янкі Купалы (110 гадоў з часу выхаду зборніка). «Крапіва», зборнік Кандрата Крапівы (95 гадоў з часу выхаду зборніка). «Трэцяе пакаленне», раман Кузьмы Чорнага (85 гадоў з часу выхаду рамана). «Ехаў казачнік Бай», «Конь і леў», кнігі казак Максіма Танка (65 гадоў з часу выхаду кнігі). «Казка пра цара Зубра», кніга паэзіі для дзяцей Васіля Віткі (60 гадоў з часу выхаду кнігі). 10 «Азбука Васі Вясёлкіна», кніга паэзіі для дзяцей Васіля Віткі (55 гадоў з часу выхаду кнігі). «Мсціжы», раман Івана Пташнікава (Лагойскі р-н) (50 гадоў з часу выхаду рамана). «Адзін лапаць, адзін чунь», аповесць Міхася Стральцова (50 гадоў з часу выхаду аповесці). «Снежныя грамніцы», зборнік лірыкі Яўгеніі Янішчыц (50 гадоў з часу выхаду зборніка). «Сотнікаў», аповесць Васіля Быкава (50 гадоў з часу выхаду аповесці). «Свята пчалы», зборнік Рыгора Барадуліна (45 гадоў з часу выхаду зборніка). «Залатыя зярняты», зборнік казак Уладзіміра Дубоўкі (45 гадоў з часу выхаду зборніка). «Родныя дзеці», раман Ніла Гілевіча (35 гадоў з часу выхаду рамана). «Жывая азбука», паэтычны зборнік для дзяцей Авар’яна Дзеружынскага (25 гадоў з часу выхаду). «Евангелле ад мамы», кніга паэзіі Рыгора Барадуліна (25 гадоў з часу выхаду). «Бацькі і дзеці: дзённікі», кніга Уладзіміра Ліпскага (25 гадоў з часу выхаду).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.